

Майстар-клас з Таццянай Сафонавай: фінансавая пісьменнасць для жанчын
Адна з вяліках праблем жанчын - тое, што мы недастаткова гаворым пра грошы і клапоцімся пра ўласны фінансавы дабрабыт. І тады абавязкова надыходзіць момант, калі даводзіцца шкадаваць пра гэта.
Ёсць і іншыя жанчыны, якія здзяйснялі фінансавыя памылкі і спрабуюць знайсці свой шлях у каламутных фінансавых водах, але не заўсёды атрымліваюць неабходную падтрымку і заахвочванне.
Запрашаем на чарговы майстар-клас для жанчын, які абдываецца ў межах праграмы “ByWomen Accelerator”
Мы паразважаем пра тое:
калі наступіць лепшы час, каб жыць, і каб інвеставаць
у чым сэнс інвестыцый па-жаночаму
якія ёсць рызыкі і магчымасці ў інвеставанні
з чаго лепш пачаць і чаму
куды потым рухацца
абмяркуем паспяховыя і правальныя кейсы і стратэгіі
Вядучая:
Таццяна Сафонава - верыць у ідэю жаночага супрацоўніцтва і сястрынства. Таццяна збірае жаночыя сняданкі ў Варшаве, дзе дзяўчаты знаёмяцца, дзеляцца думкамі і ідэямі, і ствараюць свае калабарацыі. Адзін з любімых напрамкаў дзейнасці - фінансы і інвеставанне. Таццяна ўпэўнена, што жанчыны любога ўзросту павінны цвёрда стаяць на ўласных нагах.