

🎉 Дранікі, канцэрт Піта Паўлава і Купала: вялікая сустрэча беларусаў на Кіпры! ☀️
🎉 Дранікі, канцэрт Піта Паўлава і Купала: вялікая сустрэча беларусаў на Кіпры! ☀️
Запрашаем вас на сапраўдны беларуска-сямейны-утульны фэст пад адкрытым небам! 3га мая (субота) — дзень, калі спалучаюцца смачна, гучна і душэўна 🌿
Што вас чакае?
🥔 Дранікі — батл з мукой і без! Паўдзельнічаць у прыгатаванні каб адчуць сапраўдны дух беларускай кухні.
🎨 Майстар-клас па маляванні ад мастачкі Святланы Баевай — для дзяцей і дарослых.
🎤 Адкрыты мікрафон — кожны можа распавесці пра сябе, пра свае праекты ці ідэі. 🎶 Жывы канцэрт Піта Паўлава — музыка, якая кранае сэрца. (https://www.youtube.com/watch?v=inEkYBgD1yc) І канешне ўсе лепшыя песні N.R.M.
🎬 Паказ фільму "Купала" — зняты на Беларусфільме і забаронены ў Беларусі. Магчымае толькі ў цёплым коле, на вялікім экране пад адкрытым небам.
🔥 Пляцоўка — тая самая, дзе была Масленіца. Вялікая прастора, прыгожая прырода, сцэна, апаратура — усё для яркай сустрэчы.
🍴 Бярыце з сабой прысмакі і напоі, каб падзяліцца — як дома, толькі на свежым паветры!
⏰ Прыблізны расклад:
16:00 — дранікі, маляванне, адкрыты мікрафон 18:30 — канцэрт 20:30 — фільм 23:00 — развітанне
🚪 Уваход вольны!
Прыходзьце з усмешкамі, сябрамі і добрым настроем! Хочаш дапамагчы ці стаць часткай каманды — далучайся!
💬 Распавядайце знаёмым і дзеліцеся гэтай абвесткай з сябрамі беларусамі!